Гадзіна прававой культуры “Права дзіцяці ў сям’і”

Печать

Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці ў філіяле”Дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна прававой культуры “Права дзіцяці ў сям’і”.

22.11.182 22.11.183

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 8-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з галоўнымі прававымі дакументамі: Канвенцыяй “Аб правах дзіцяці” і “Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека”. Мерапрыемства праходзіла з дапамогай прававога сайта mir.pravo.by. Вучні адказвалі на пытанні літаратурна – прававой віктарыны “Літаратурныя героі і парушэнне іх правоў”, удзельнічалі ў сітуатыўных гульнях “Правы і абавязкі”, “Азбука права”, конкурсах “Кветкавыя пялёсткі правоў і абавязкаў”, “Паэтычны ”. У працэсе гульнявых заданняў дзеці даведаліся, як паводзіць сябе ў складаных жыццёвых сітуацыях.

22.11.184 22.11.185