Гульнёвая праграма «Ах, снег-сняжок…»

Печать

Філіял «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» разам з ўдзельнікамі літаратурнага кружка «Знайка» правялі гульнёвую праграму «Ах, снег-сняжок…». Дзеці даведаліся пра Сусветны дзень снега (Міжнародны дзень зімовых відаў спорту). Прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрытнасць і кемлівасць (заданне «Мелодыі Каляд », разгадванне загадак), спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і меткасць (заданні «Зімовы кругазварот», «Снежныя забавы»), падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму. На сустрэчы адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафеты прысутнічаў спаборніцкі момант. Усе ўдзельнікі засталіся вельмі задаволеныя.

Гульнёвая праграма