231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

На «Бераст-Фэсце» выступіў Алег Жалезнякоў

Канцэртам вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова пачаліся святочныя мерапрыемствы “Бераст-Фэсту”. Алег Жалезнякоў  павіншаваў бераставічан са святам Івана Купалы, пажадаў усім цудоўнага настрою, чароўнай купальскай ночы і  адкрыў сваё выступленне новай песняй, якая так і называецца “На Купалу”. Алег Жалезнякоў не ўпершыню выступае на Бераставіччыне, таму мае тут ужо і сваіх прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакалі яго выступлення. Гадзіна канцэрта праляцела незаўважна. За гэты час прагучалі як новыя песні з рэпертуара “Песняроў”, так і тыя, якія ўжо даўно палюбіліся аматарам беларускай песні. “Ля замкавай гары”,  “Літвінка”, “Чырвоная ружа” і многія іншыя песні ў выкананні Алега Жалезнякова бераставічане віталі шчырымі апладысментамі, падхоплівалі любімыя мелодыі.

IMG 1512 IMG 1519

Можна без сумнення сказаць, што канцэрт вядучага саліста ансамбля «Песняры» падарыў усім прысутным цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.