На працягу ўсяго дня на “Бераст-Фэсце” працаваў “Купальскі кірмаш”- сапраўдны горад майстроў, дзе раскінуліся гандлёвыя рады, у якіх прадстаўлены вырабы народных майстроў з розных вугалкоў Беларусі. На свята ў Бераставіцу прыехала больш за 50 народных умельцаў, якія прадстаўлялі Брэст, Пінск, Гродна, Масты, Ваўкавыск, Ліду, Зэльву і іншыя мясціны. Шырокай была не толькі геаграфія ўдзельнікаў “Купльскага кірмашу”, але і спектр вырабаў, якія яны прывезлі да нас на свята.
Вырабы з дрэва, металу, лазы, саломкі, разьба па дрэву, ганчарныя вырабы, вышыванкі, цацкі, упрыгожванні – у рамесленых радах вочы разбягаліся ад разнастайнасці вырабаў і іх прыгажосці, якая сведчыць аб таленце майстоў.
На “Купальскім кірмашы” можна было не толькі ўбачыць і купіць сувенірную прадукцыю народных майстроў, але і нават павучыцца іх майстэрству. Народныя ўмельцы ахвотна дзяліліся сваімі сакрэтамі і нават праводзілі майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў.