231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Гучныя чытанні “Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2021 года”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для дзяцей профільнага аздараўленчага лагера “Краяведы” з кругласутачным знаходжаннем, прайшлі гучныя чытанні “Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2021 года”. Прысутныя даведаліся цікавыя факты з біяграфіі майстроў роднага слова і пазнаёміліся з іх творамі. На сустрэчы гучалі байкі, урыўкі з твораў і вядомыя вершы М.Багдановіча, В.Віткі, І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы, І.Муравейкі, П.Місько, М.Маляўкі, Н.Гілевіча, Ул.Ягоўдзіка і інш. Беларуская мова заўсёды ў сэрцы кожнага беларуса, родная і блізкая з самага дзяцінства. Наведвальнікі з задавальненнем паслухалі мілагучныя вершы на роднай мове. Маладое пакаленне павінна зберагчы родную мову для будучага сваёй краіны. І з гордасцю несці яе ў сваім сэрцы. Для гасцей была наладжана кніжная выстава твораў - юбіляраў беларускіх пісьменнікаў.

Беларускія пісьменнікі

 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.