Эка-гадзіна "Экалагічны млын"

Печать

31 ліпеня ў філіяле па КДД аг.Макараўцы прайшла экалагічная гадзіна, прысвечаная адной з самых актуальных тэм - забруджванне планеты Зямля. Дзеці з вялікай ахвотай адказвалі на пытанні віктарыны "Ці праўда гэта?", вельмі хутка выканалі заданне "Ахова прыроды", намалявалі прыгожую экалагічную паштоўку. У канцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што неабходна берагчы нашу Зямлю, бо заўтрашні дзень Зямлі будзе такім, якім мы яго зробім сёння.

Экалагічны млын Экалагічны млын2