21 июня 2019 года в филиале по культурно – досуговой деятельности агрогородка Макаровцы состоялась концертная программа «Доброту дарите людям» в рамках проекта «Клопат».
231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13
21 июня 2019 года в филиале по культурно – досуговой деятельности агрогородка Макаровцы состоялась концертная программа «Доброту дарите людям» в рамках проекта «Клопат».
Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" далучылася да рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню", якая прымеркавана да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню. У межах акцыі прайшоў дыялог "Зрабі правільны выбар" для ўдзельнікаў лагера працы і адпачынку "Юнацтва". Падчас мерапрыемства падлеткі выказалі сваё меркаванне да курэння і падпісаліся пад заклікам " Мы -новае пакаленне. Мы за здаровы лад жыцця!»
21 июня 2019 года работники государственного учреждения культуры «Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества» выехали с военной агитбригадой «Цветы Победы» в отдалённые деревни. В каждой деревне агитбригаду встречали весело и под аплодисменты.
Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для дзяцей школьнага лагера "Сонейка" патрыятычнае падарожжа “Негасімы агонь памяці” па кнізе “Памяць”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з успамінамі сваіх землякоў аб Вялікай Айчыннай вайне, наведалі помнік загінуўшым землякам "Журботная маці", дзе змаглі прачытаць імёны загінуўшых прадзедаў і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх абаронцаў нашай Радзімы, загінуўшых абараняючы сваю зямлю.
Для летняга працоўнага атрада “БЭМС”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшоў урок гісторыі “22 чэрвеня. Дзень памяці і смутку”, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да пачатку ўрока наведвальнікі пазнаёміліся з кніжна-ілюстрацыйнай выставай “Вогненныя гады Беларусі”. Бібліятэкар распавяла пра першыя сполахі ліхалецця, трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Вучаніца 10 класа Мілінкевіч Алёна прачытала ўрывак пра мужнасць і гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці з рамана “В списках не значился” Барыса Васільева. “Человека можно убить, – говорит защитник Бреста, лейтенант Плужников, герой произведения, – но победить нельзя”. Хіба можна з гэтым паспрачацца?
У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі гучныя чытанні “Летняе падарожжа з кнігай”. Для ўдзельнікаў праводзіліся гучныя чытанні кніг пісьменнікаў-юбіляраў: Аляксандра Пушкіна, Мікіты Чарушына, Анатоля Алексіна, Уладзіміра Адоеўскага, Віктара Галяўкіна, Туве Марыкі Янсон. Дзеці прыйшлі ў бібліятэку не толькі для таго, каб пачытаць кнігі ці паўдзельнічаць у бібліятэчным мерапрыемстве, але і самастойна пазаймацца якой небудзь любімай справай ці проста пагуляць. Юныя наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэлектуальных і літаратурных гульнях.