231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок мужнасці “Праз полымя вайны”. Усе удзельнікі далучыліся да абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. Прагучалі розныя творы на ваенную тэматыку. Была арганізавана кніжная выстава “Вялікая Айчынная вайна на старонках кніг”.

Праз полымя вайны

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” далучыліся да абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”, прымеркаваная Дню Перамогі і 75 – годззю вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Удзел у акцыі прынялі школьнікі, настаўнікі і чытачы дзіцячай бібліятэкі. Гучалі ўрыўкі з твораў Г.Бураўкіна, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, Б.Сачанкі, А.Вярцінскага, У. Ліпскага і інш. У кожным творы – полымя вайны, якое накрывае нават праз гады. Перад вачыма – постаці дзяцей : галодныя , халодныя, мурзатыя, спакутаваныя, на папялішчах сваіх хат, свайго былога шчаслівага жыцця. Мэта мерапрыемства: паказаць сучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.

08.05.192 08.05.194

Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая селькая бібліятэка", напярэдадні Дня Перамоні у вёсцы Гольні, каля помніка загінуўшым воінам правяла Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны” і прысвечаны ён быў 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемствы прысутнічалі жыхары вёсак Гольні і Верхаўляны, старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Яўгеньевіч Галавач, намеснік начальніка заставы лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч, настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.

Гавораць сведкі вайны

У межах абласной акцыі "Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны" у філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна ўшанавання “Дзеці супраць вайны: Зіна Партнова.Марат Казей.Мікалай Гойшык”. Дзеці вайны.... Не па ўзросту сталыя, неслі на сваіх плячах цяжар ваеннага часу. Яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах, у баях, паміралі ад ран, ад голаду.

Дзеці супраць вайны

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка", у межах абласной акцыі" Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны", прайшла гадзіна памяці "Памяць сэрца". На мерапрыемства была запрошана намеснік дырэктара мясцовай школы. Усе разам, і дарослыя і дзеці, чыталі ў гэты дзень вершы аб Вялікай Айчыннай вайне і дзяліліся сваімі ўспамінамі, атрыманымі ад дзядоў і прадзедаў якія абаранялі нашу Радзіму.

Памяць сэрца

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны партрэт «Святло музыкі Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння беларуска-польскага кампазітара. Бібліятэкар расказала гасцям мерапрыемства пра жыцце і дзейнасць кампазітара, яго ролі ў беларускай культуры, праслухалі асобныя фрагменты твораў ў выкананні сучасных музыкаў.

Святло музыкі Станіслава Манюшкі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.