231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

12 февраля 2019 года отделом по проведению культурных мероприятий и развитию народного творчества проведена театрализованная программа «Знатоки театра». Мероприятие прошло  весело и азартно. Соблюдая правила игры, участники стремились набрать как можно больше баллов, с  удовольствием разгадывали  интересные задания.

IMG-2ccd1ed3f57b8cdcada30b83ab0fbc09-V 1

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў урок мужнасці “Вайна – дзікая зброя смерці”, прысвечаны 30 - годдзю вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана. Школьнікі даведаліся пра асноўныя гістарычныя факты пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане.

15.02.191 15.02.194

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла гутарку “Памяць вяртае нас у Афганістан”. Гутарка была прысвечана 30-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістану. Дзеці даведаліся, што вайна ў Афганістане кранула многа нашых землякоў. Вучням было цікава паслухаць пра герояў, якія ваявалі ў Афганістане.

Гутарка Памяць

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” экспанавана выстава-рэквіем “Рэха Афганістана”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта ў гэты дзень, 15 лютага 1989 года савецкія войскі пакінулі Афганістан з гонарам выканаўшы заданне. Галоўная задача гэтага дня - развіццё паважлівага стаўлення да ўдзельнікаў Афганскай вайны, гонару за іх подзвігі, усведамленне неабходнасці ўвекавечання памяці загінуўшых герояў, выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Выстава-рэквіем Рэха Афганістана

У межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”. Яе мэта - папаўненне фонду сучаснай літаратурай для ўсіх аматараў чытання. Перадаць кнігу ў падарунак бібліятэцы - значыць падарыць кнізе другое жыццё і прынесці карысць шматлікім чытачам на доўгія гады.

Акцыя Дарыце кнігі з любоўю

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы правялі забаўляльна-гульнявую праграму для моладзі да Дня закаханых «Свята кахання». У гэты вечар усіх удзельнікаў чакала насычаная праграма, прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах. Была аформлена фотазона для ўсіх жадаючых зрабіць святочнае фота. Падлеткі правялі час з карысцю.

Забаўляльна-гульнявая праграма
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.