У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. На пасяджэнне былі запрошаны дырэктар музея Галавач А.М. і навуковы супрацоўнік музея Пацэнка М.І., настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай Шэлест С.Ф Галоўнае пытанне, якое разглядалася на пасяджэнні тычылася Года культуры. Таму першаму было дадзена слова дырэктару музея Галавачу А.М., які расказаў аб музеі, гісторыю яго стварэння. Дапоўніў яго Паценка М.І., акрамя гэтага, ён яшчэ расказаў і аб цікавых фактах з гісторыі стварэння кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна.