231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" адбылася краязнаўчая гадзіна - прэзентацыя “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы”. У мінскім выдавецтве “Колорград” выйшла ў свет кніга нашага земляка, настаўніка гісторыі Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Леаніда Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў: час, прастора, лёсы” –  зборнік краязнаўчых матэрыялаў, архіўных дакументаў і творчай спадчыны знакамітых выхадцаў бераставіцкай зямлі, якія жылі на акрэсленай у назве кнігі тэрыторыі. Леанід Калеснік добра знаёмы нашым чытачам, яго допісы не раз друкаваліся на старонках раённай газеты, ведаюць бераставічане і пра створаны яго рукамі музей “Каменны летапіс Зямлі”, які дзейнічае ў Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе. І  сёння мы запрасілі Леаніда Раманавіча расказаць аб тым, як стваралася гэтая кніга, адкуль узнікла яе ідэя і на якое кола чытачоў яна разлічана.
Ад Алекшыц да Эйсмантаў

На пляцоўцы каля філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло  пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сустрэча”, прымеркаванае да Года народнага адзінства. Гэта была гадзіна духоўных ведаў “Дзе Вера, там і Сіла” з удзелам святара Алекшыцкай царквы а.Сергія. З павучальнай гутаркай выступіў перад прысутнымі а.Сергій, які падкрэсліў - толькі ў адзінстве наша сіла і наш поспех. Духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення ва многім залежыць ад нас, дарослых, і мы павінны прыкладваць максімум сваіх сіл і магчымасцяў, каб наша моладзь разумела гэта і імкнулася разам з бацькамі да духоўнага адраджэння.
Дзе Вера там і Сіла
 
 

У рамках акцыі “Чытаем разам” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Чытаем разам творы Максіма Багдановіча”, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста, класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі паэта, які так рана памёр, але змог папоўніць беларускую літаратурную скарбонку шэдэўрамі паэтычнага слова. Падчас правядзення акцыі гучалі вершы “Зімой”, “Па-над белым пухам вішняў”, урывак з паэмы-казкі “Мушка-зелянушка і камарык- насаты тварык” і “Музыка”. Усе ўдзельнікі адзначылі мілагучнасць, напеўнасць вершаў паэта. Наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Дарослым і дзецям пра Максіма Багдановіча”. На прыканцы мерапрыемства праглядзелі відэа фільм “Знакамітыя беларусы: Максім Багдановіч”.
 Чытаем разам творы Максіма Багдановіча

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адзначалі дзень нараджэння Людмілы Кебіч, якая з'яўляецца старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Ёй споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды  бібліятэкар правяла гадзіну літаратурнага партрэта, на якой чытачы даведаліся пра жыццё і творчую дзейнасць пісьменніцы, а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Хвіліны шчасця і самоты”, дзе былі размешчаны творы Людмілы Кебіч і фотаздымкі з яе жыцця. У рамках акцыі “Чытаем разам” прачыталі некалькі цудоўных яе вершаў.

Чытаем разам творы Людмілы Кебіч

 

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.