"СПАДЧЫНА"

Печать

26 студзеня адбылося чарговае паседжанне аматарскага аб'яднання "СПАДЧЫНА".

Кіраўнік аб'яднання, Тамара Мікалаеўна, павітала ўсіх, хто сабраўся на чарговым паседжанні. Некаторыя работы былі прадстаўлены ўвазе прысутных, якія выкананы майстрамі аб'яднання. Гэта і вышытыя карціны Вольгі Ігнатовіч, вырабы з керамікі Алены Дзяншчык, залатая саломка Тамары Касьян, вышытыя рушнікі і дэкаратыўныя пано Анастасіі Касьян.

Майстар-клас па выцінанцы ад Алены Дзяншчык не толькі спадабаўся удзельнікам, але і дапамог раслабіцца і зняць напружанне ў канцы тыдня.

Вясёлыя гульні, песні, віктарыны дапамаглі атрымаць добры настрой і бадзёрасць!
Вялікі дзякуй што былі з намі.